У аўторак чакаецца кароткачасовы снег

У аўторак чакаецца кароткачасовы снег

У аўторак, 23 лістапада, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, па захадзе — з дажджом. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд. 

Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні. Уначы ён будзе слабы да ўмеранага, удзень — умераны, па захадзе — парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 марозу, месцамі да 10 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад -3 да +3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі