У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы
![У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-06-09t000000z_2097448053_rc2x5h9an6lk_rtrmadp_3_belarus-weather.jpg.webp?itok=HXZ3lXIx)
У аўторак удзень амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы, месцамі магчымыя моцныя залевы і вецер з парывамі да 15-20 м/с. У Мінску таксама прагназуюцца ападкі, паведамляюць сіноптыкі.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +12 да +18 градусаў, у дзённыя гадзіны — 20-25 цяпла (у сталіцы — ад +21 да +23), а ў Гомельскай вобласці яна будзе дасягаць 27 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.