Вы тут

У аўторак амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы

На бягучым тыдні чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы / pixabay.com

У аўторак, 6 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы. Месцамі — моцныя дажджы, навальніцы (у тым ліку і ў Мінску), папярэджваюць сіноптыкі.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +9 да +15 градусаў (у сталіцы — 12-14 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +15 да +20 градусаў (у Мінску — ад +17 да +19).

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў бліжэйшыя дні. Толькі ў выхадныя ападкі не чакаюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.