У аўторак амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер — месцамі да 24 м/с
![Завіруха / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/blizzard-91904_1280.jpg.webp?itok=pEyPfJfS)
Завіруха / pixabay.com
У аўторак, 21 лютага, амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер — з парывамі да 15-20 м/с. Удзень на паўднёвым захадзе яны дасягуць месцамі 21-24 м/с. Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што ўначы на паўночным усходзе краіны прагназуецца моцны снег, месцамі магчымае наліпанне мокрага снегу. У дзённыя гадзіны кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж) пройдуць амаль па ўсёй Беларусі.
Уначы тэмпература паветра складзе ад -5 на паўночным усходзе да +5 на паўднёвым захадзе, удзень — ад -2 да +4 (на Брэстчыне — да +8). У Мінску на працягу сутак — ад 0 да 2 градусаў цяпла.
![У аўторак амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер — месцамі да 24 м/с](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/qPIyqQnYo3M.jpg.webp?itok=Z59xpKkC)
vk.com/belgidromet
![У аўторак амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер — месцамі да 24 м/с](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dheysHwsg7w.jpg.webp?itok=mH0udHHE)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.