У Арменіі праходзіць рэферэндум аб рэформе сістэмы ўлады

У Арменіі праходзіць рэферэндум аб рэформе сістэмы ўлады

У Арменіі 6 снежня праходзіць рэферэндум аб рэформе сістэмы ўлады. Жыхары краіны змогуць выказаць сваё меркаванне наконт паправак у Канстытуцыю, якія напярэдадні большасцю галасоў ухваліў армянскі парламент. У прыватнасці, яны прадугледжваюць, што прэзідэнт краіны будзе выбірацца не на прамых выбарах, а дэпутатамі парламента і выбранымі прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта будзе складаць не пяць, а сем гадоў, але пры гэтым знаходзіцца на такой пасадзе можна будзе толькі адзін тэрмін, паведамляюць замежныя СМІ.

Пэўныя змены закрануць і заканадаўчую галіну ўлады: аднапалатны парламент будзе складацца сама меней са 101 дэпутата (цяпер іх 131) і будзе выбірацца на пяць гадоў. Калі па выніках выбараў у парламенце не будзе стабільнай большасці, мяркуецца праводзіць другі тур галасавання, у якім будуць удзельнічаць дзве партыі, якія атрымалі максімальную колькасць галасоў

Папраўкі ў Канстытуцыю Арменіі, якія фактычна замацоўваюць пераход да парламенцкай формы кіравання, будуць прынятыя, калі за іх выкажуцца болей за 50% удзельнікаў галасавання, але не меней за чвэрць ад агульнай колькасці армянскіх выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі