У апошні дзень студзеня прагназуюць слабую завіруху
![Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё, архіўнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prahn-3011.jpg.webp?itok=KL3uHGwr)
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё, архіўнае фота
У аўторак, 31 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, удзень з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Часам чакаюцца ападкі — пераважна снег і мокры снег. Месцамі будзе слабая завіруха. У асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+2, удзень чакаецца ад -2 да +3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.