У апошні дзень ліпеня ў Беларусі будзе да +23

У апошні дзень ліпеня ў Беларусі будзе да +23

У пятніцу, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. 

Уначы месцамі пройдуць невялікія дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах парывісты. У начныя гадзіны будзе 8-14 вышэй за нуль, удзень чакаецца +17...+23.

1 жніўня захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты. У асобных раёнах па паўночным усходзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер. 

Уначы прагназуецца 8-14 цяпла, удзень будзе ад +17 па паўночным усходзе да +24 па захадзе.

У нядзелю, 2 жніўня, таксама чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах Гомельшчыны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны, днём з пераходам на заходні слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 са знакам "плюс", удзень будзе 19-25 цяпла. Па паўднёвым захадзе прагназуецца да 27 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі