У апошні дзень чэрвеня па захадзе Беларусі будзе да +27
![У Беларусь вяртаецца спёка / Еўрарадыё, архіўнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prahn-2906.JPG.webp?itok=lOIBeBYf)
У Беларусь вяртаецца спёка / Еўрарадыё, архіўнае фота
У пятніцу, 30 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты, пры навальніцах — месцамі моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 цяпла. Удзень прагназуецца ад +20 па ўсходзе да +27 па захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.