У аэрапорце Франкфурта-на-Майне ідзе эвакуацыя — пагроза выбуху
У першым тэрмінале аэрапорта Франкфурта-на-Майне праходзіць эвакуацыя пасажыраў у сувязі з пагрозай выбуху. Прычынай экстраных захадаў стала тое, што адзін з пасажыраў прабраўся на яго тэрыторыю, не прайшоўшы дагляд, перадае ВВС.
Па звестках Нямецкай хвалі, падчас праверкі адной з пасажырак спрацаваў дэтэктар выбухоўкі. Пасажырка здолела ўцячы.
Пасля эвакуацыі кожны пасажыр павінен будзе прайсці паўторную праверку, некаторыя рэйсы могуць затрымацца. Таксаама не выключага, што паліцыя затрымае некага з пасажыраў.
Міжнародны аэрапорт Франкфурта-на-Майне з’яўляецца найбуйнейшым у Нямеччыне і займае трэцяе месца ў Еўропе па пасажырапатоку.