У аэрапорце Аўстраліі жанчына спрабавала абшукаць прэм'ер-міністра

У зоне мытнага кантроля супрацоўнікі аэрапорта горада Брысбен папрасілі госця прайсці дадатковую праверку. Адна з супрацоўніц службы бяспекі спрабавала правесці асабісты дагляд прэм'ер-міністра. Аднак і Гордан Дарсі Ліло, і яго памочнікі адмовіліся выконваць патрабаванні.


Як паведамляе РІА "Новости", прадстаўнік МЗС Аўстраліі ўжо прынёс свае прабачэнні ўладам Саламонавых Выспаў за інцыдэнт у аэрапорце. Ён выказаў шкадаванне адносна дыскамфорта, учыненага прэм'еру.


Нагадаем, што Саламонавы Выспы — гэта дзяржава ў Ціхім акіяне, якая складаецца з амаль тысячы выспаў. Насельніцтва налічвае каля паўмільёна чалавек.



Фота — AFP, krugosvet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі