5 красавіка ў адміністрацыйных будынках Мінска адключаць батарэі
![5 красавіка ў адміністрацыйных будынках Мінска адключаць батарэі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/batareja-0404.jpg.webp?itok=q8B2gU56)
5 красавіка ў Мінску пачнуць адключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, на прадпрыемствах. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама — начальнік аддзела энергетыкі Дзмітрый Плашкоў. Адпаведнае рашэнне было прынятае ў Мінгарвыканкаме 4 красавіка.
Астатніх спажыўцоў: садкі, школы, лякарні, кватэры мінчукоў — пакуль што застаюцца з цёплымі батарэямі. Калі ацяпляльны сезон завершыцца для іх, чыноўнікі абяцаюць вырашыць пры ўсталяванні патрэбнага тэмпературнага рэжыму і з улікам спрыяльнага прагнозу.
Калі адключаць ацяпленне, вырашаюць мясцовыя орагны ўлады. Для гэтага трэба, каб сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу трох сутак запар складала +8 градусаў і вышэй.