Як учора паведамляла Еўрарадыё, Нацыянальны банк параіў камерцыйным банкам памяняць палітыку курсаўтварэння ў абменных пунктах. З сённяшняга дня курс куплі валюты ў насельніцтва прапісаны вышэйшы за курс продажу валюты.
Гэта звязана з тым, што курс продажу пазначаецца без уліку збору ў 30%.
Новая мера тлумачыцца неабходнасцю перашкодзіць валютнаму "чорнаму рынку".
Высокія курсы куплі валюты прапісалі пакуль што не ўсе банкі.