Вы тут

27-ы раз: у нядзелю аўтамабільнае паліва даражэе на 1 капейку

Ілюстрацыйнае фота / neft.by

"Белнафтахім" абвясціў, што з 29 снежня ў Беларусі зноў павышаецца кошт дызельнага паліва і бензіну на 1 капейку. Прычына павышэння — "тэндэнцыя росту сусветных катыровак нафты".

Ужо ў гэтую нядзелю кошт аднаго літра бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе 1 рубль 64 капейкі, АІ-95-К5-Еўра  — 1 рубль 74 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубль 96 капеек, ДТ — 1 рубль 74 капейкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.