У 2020-м нарадзіўся калектыўны герой, які не прайграў: вынікі даследавання

Апора на мінулае дапамагае беларусам жыць далей і ганарыцца сабой / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Апора на мінулае дапамагае беларусам жыць далей і ганарыцца сабой / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларусы працягваюць пакутаваць праз рэпрэсіі рэжыму. Нехта не можа нармальна жыць праз прамыя рэпрэсіі, нехта не ведае, як будаваць будучыню, а нехта перажывае за іншых. Аднак большасць пратэсна настроеных людзей не лічыць, што беларуская рэвалюцыя прайграная і не раскайваецца ў тым, што яны супрацьстаялі рэжыму ў 2020 годзе. Не скаціцца пры гэтым у траўму дапамагаюць пазітыўныя ўспаміны пра 2020 год, вобраз калектыўнага героя-беларуса, якім можна ганарыцца, і надзея.

Да такіх высноў прыйшлі сацыёлагі Генадзь Коршунаў і Максім Кудрэвіч у выніку даследавання "Калектыўная траўма беларускага грамадства: маштабы і варыянты прапрацоўкі".

Даследаванне рабілася з дапамогай апытання (CAWI — вэб-інтэрв'ю з дапамогай камп'ютара). Яно праходзіла сярод пратэсна настроеных беларусаў з 8 па 10 жніўня 2022 года. Выбарка 2326 чалавек.

Эксперты вывучалі траўму ў грамадстве ад рэпрэсій і тое, як людзі перажываюць траўматычны досвед. Пад калектыўнай траўмай разумеецца падзея або комплекс падзей, якія пражываюцца вялікай колькасцю людзей і пакідаюць "глыбокія сляды ў іх групавой свядомасці, назаўжды ўразаюцца ў іх памяці і карэнным, незваротным чынам змяняюць іх... ідэнтычнасць".

Траўматычны досвед сітуацыя або падзея, стрэс ад якіх знаходзіцца на мяжы здольнасцяў суб'екта (чалавека, групы, грамадства) пражыць-перажыць гэтую падзею, захаваўшы ядро, стрыжань сваёй самаідэнтыфікацыі. На думку экспертаў, тое, што адбывалася з беларусамі са жніўня 2020 года, — гэта траўматычны досвед.
 

Маштабы траўматычнага досведу татальныя

Фізічная траўматызацыя аб'ядноўвае тых, хто з'ехаў, і тых, хто застаўся ў краіне. Больш за 90% рэспандэнтаў адзначаюць, што фізічнае гвалт ужываўся супраць іх, іх блізкіх або знаёмых. 

В 2020-м родился коллективный герой, который не проиграл: итоги исследования
Маштабы рэпрэсій усеабдымныя / newbelarus.vision

Траўмуюцца і тыя, хто назірае за працягам рэпрэсій. Выяўляюцца яны не толькі ў фізічным гвалце, але і ў маральным ціску, прафілактычных гутарках на працы, запалохванні, звальненнях і гэтак далей.

Досвед пражывання фізічнай траўмы паглыбляе "траўма сведкі". Часцяком досвед дыстанцыйнага пражывання траўматычнага досведу значна больш дэструктыўны, чым фізічны гвалт. І досвед медыя-траўмы, якая працягваецца і цяпер, таксама практычна ўсеагульны, — кажа Генадзь Коршунаў.
 

Будучыні не відаць, але шкадавання няма

Нават аднолькавы траўматычны досвед па-рознаму ўздзейнічае на розных людзей. З эмацыйнага гледзішча 2020 год застаўся ў памяці людзей хутчэй як пазітыўны.

Людзі адчувалі як эмоцыі накшталт гонару і радасці, так і негатыўныя — крыўду, сум, расчараванне. А таксама эмоцыі, звязаныя з траўмай. Гэта бяссілле, страх, адчай, боль, гора. Апошніх было менш за траціну, але гэта самы драматычны блок, адзначае Коршунаў.

Эмоцыі тычацца актуальнай сітуацыі — гэта назапашаны стрэс і пастаянны страх за сваю бяспеку. Пра пачуццё трывогі кажуць амаль 79% апытаных.

В 2020-м родился коллективный герой, который не проиграл: итоги исследования
Досвед пераадолення праблем ёсць, хай і маленькі / newbelarus.vision

Вялікая праблема тычыцца перажыванняў з нагоды будучыні. Самым цяжкім аказваецца не эканамічная або палітычная сітуацыя, а тое, што людзі не разумеюць, да чаго імкнуцца.

Нявызначанасць будучыні цяпер спрыяе росту трывожнасці. Будучыні не відаць нават на ўзроўні штодзённасці. Практычна трыццаць адсоткаў наогул не плануюць нават на заўтра, — працягвае Коршунаў.

В 2020-м родился коллективный герой, который не проиграл: итоги исследования
Нявызначанасць турбуе беларусаў мацней за ўсё / newbelarus.vision

Ратуе рамантызацыя мінулага. Людзі цяпер знаходзяць апору ў тым, што было. Людзі не згодныя, што рэвалюцыя пацярпела паражэнне — і такіх большасць. І людзі лічаць, што дваццаты год найбольш паўплываў на беларусаў як нацыю [65,7% — Еўрарадыё].

Практычна 90% апытаных не раскайваюцца ў тым, што яны супрацьстаялі рэжыму ў тым ці іншым выглядзе ў 2020 годзе. Таксама 40% адзначаюць, што, калі б сітуацыя паўтарылася, яны б дзейнічалі больш актыўна.
 

Як людзі спраўляюцца з перажываннямі?

Дамінуе стратэгія самазахавання праз зрушэнне актыўнасці ў бяспечную прастору. Напрыклад, у хатнюю працу, хобі, спорт. Такі шлях выбіраюць амаль 55% рэспандэнтаў.

Гэта мы называем дэпалітызацыяй. На другім месцы стратэгія супраціву: ад інтэрнэт-дзейнасці да пасільных практык інфармацыйнага супраціву і нейкіх партызанскіх дзеянняў. Плюс да гэтага дадаецца ўзаемадапамога. Падтрымка тых, каму горш, чым табе цяпер. Трэцяя стратэгія гэта пошук вонкавых рэсурсаў. Прырода, падарожжы, рэлігія, у тым ліку вера.

Немедыцынскія заспакаяльныя, напрыклад, алкаголь, выбіраюць 9,2%.

В 2020-м родился коллективный герой, который не проиграл: итоги исследования
Амаль пятая частка працягвае змагацца, як можа. 14% дапамагаюць іншым / newbelarus.vision

— У траўму жорстка запаў вельмі невялікі працэнт, практычна на мяжы памылкі выбаркі. Гэта тыя, каму не дапамагае наогул нічога.
 

Ратуе вобраз, якім можна ганарыцца

Коршунаў адзначае, што гарызантальныя сувязі, пра якія шмат казалі ў 2020 годзе, засталіся.

Колы зносін, дзе людзі могуць дазволіць сабе абмяркоўваць падзеі дваццатага года, аказаліся на здзіўленне шырокімі. І найбольш шырокімі і вялікімі гэтыя колы засталіся з калегамі [50,8%. Еўрарадыё]. Людзі на працах маюць аднадумцаў. Гэта вельмі важна і з гледзішча захавання гарызантальных сувязяў, і з тэрапеўтычнай гледзішча.

Шмат у чым людзей ратуюць ідэі.

Працуе наратыў пра тое, што дваццаты год — гэта рэвалюцыйны год, гэта год, у які беларуская нацыя нарадзілася альбо трансфармавалася. Сфармаваўся вялізны вобраз, якім можна ганарыцца. Гэта мы можам гаварыць на базе аналізу адказаў на адкрытыя пытанні, дзе людзі пісалі самі, што яны думаюць, якімі сэнсамі яны надзяляюць дваццаты год. І самы вялікі блок — гэта нараджэнне або трансфармацыі беларусаў як нацыі. Другое і трэцяе месцы аддзяляюць, дзеляць блокі абуджэння індывідуальнага, калі людзі кажуць, што ў іх вочы адкрыліся.

В 2020-м родился коллективный герой, который не проиграл: итоги исследования
Часцей за ўсё людзі асацыююць 2020 год з нараджэннем нацыі / newbelarus.vision

Атрымліваецца, пасля ўсіх рэпрэсій людзі ўсё роўна бачаць вялікія сэнсы, вялікія сэнсы. Фактычна нарадзіўся калектыўны герой, які яшчэ не перамог, але ён і не прайграў. І вера ў гэта дае сэнс жыцця людзям. Не даюць грамадству зваліцца таксама захаванне і пасіўны супраціў, — заключае Генадзь Коршунаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі