Вы тут

У 2020 годзе бюджэт Беларусі страціць з-за Расіі 663 мільёны долараў

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі​ / forpost-sz.ru

У 2020 годзе бюджэт Беларусі страціць з-за Расіі 662,9 мільёна долараў. Страты ад вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, звязаныя з рэалізацыяй "падатковага манеўру", складуць 537,2 мільёна рублёў (239,3 мільёна долараў).

"Параметры "падатковага манеўру", які рэалізуецца ў Расіі, прадугледжваюць паэтапнае зніжэнне ставак вывазных мытных пошлін на нафту на 5 працэнтных пунктаў у год з адначасовым павелічэннем ставак падатку на здабычу карысных выкапняў, што кожны год павялічвае цану на нафту", — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекта закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год", які 1 лістапада апублікавала дэпутат Ганна Канапацкая.

Яшчэ 950,9 мільёна рублёў (423,6 мільёна долараў) недаатрымае дзяржбюджэт з-за спынення тэрміну дзеяння дамоўленасцяў з Расіяй у нафтагазавай сферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.