У 2017 годзе ў Беларусі не сабралі амаль 28 млн рублёў “дарожнага падатку”

У 2017 годзе ў Беларусі не сабралі амаль 28 млн рублёў “дарожнага падатку”

У 2017 годзе ў Беларусі не сабралі 27 млн 710 тысяч рублёў “дарожнага падатку”. У рэспубліканскім бюджэце на мінулы год было запланавана сабраць 322 млн 750 тысяч рублёў, а рэальна ўдалося сабраць 295 млн 40 тысяч рублёў.

Дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху існуе ў нашай краіне ўжо чатыры гады. Летась стала вядома, што траціна легкавых аўтамабіляў у Беларусі выязджаюць на дарогі без тэхагляду. Яго нельга прайсці, не заплаціўшы “дарожны падатак”. А плаціць яго некаторыя аўтаўладальнікі не хочуць.

У снежні 2017-га стала вядома, што падрыхтаваны праект указу па змене сістэмы спагнання “дарожнага падатку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі