Зменаў у працэдуры збору транспартнага падатку з 1 студзеня не будзе

Зменаў у працэдуры збору транспартнага падатку з 1 студзеня не будзе

Зменаў у працэдуры збору транспартнага падатку з 1 студзеня 2018 года ў Беларусі не будзе. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё заявіла Вольга Палітыка, намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі. Паводле яе слоў, дэпутаты распрацавалі некалькі правак у адпаведны законапраект. Яны актыўна супрацоўнічалі з зацікаўленымі ведамствамі, каб гэтыя праўкі былі ўнесены і пачалі дзейнічаць. Аднак пакуль узаемаразумення па гэтым пытанні няма. Таму невядома, калі варта чакаць разгляду гэтай прапановы, адзначыла Палітыка.

Дэпутат нагадала, што менавіта прапанавалі дэпутаты: 1. Каб з’явілася магчымасць плаціць транспартны падатак не за год, а за пэўны тэрмін (за месяц і тры месяцы), у які грамадзянін карыстаецца аўтамабілем (з такой просьбай звычайна звяртаюцца пенсіянеры). 2. Адвязаць выплату згаданага падатку ад тэхагляду. Вольга Палітыка кажа, што гаворкі пра змяншэнне сумы падатку няма. Аднак, калі б прапановы дэпутатаў былі падтрыманыя, кіроўца плаціў бы толькі частку гэтай сумы (за месяц, напрыклад).

Як вядома, транспартны падатак — гэта аплата дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Юрыдычна ён існуе з канца 2013 года. Палова падатку ідзе ў мясцовыя бюджэты, гэтыя грошы выкарыстоўваюць на рамонт дарог ці на пабудову новых. Больш падрабязна пра падатак гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі