Вы тут

За 200 км ад Мінска будуць здымаць серыял Netflix "Вельмі дзіўныя справы"

delfi.lt

У Літве будзе здымацца чацвёрты сезон амерыканскага навукова-фантастычнага серыяла Netflix "Вельмі дзіўныя справы", інфармуе delfi.lt. Цяпер ідуць падрыхтоўчыя працы, мантуецца абсталяванне. Ужо вядома, што адной са здымачных пляцовак стане Лукішская турма ў Вільні, якую летась закрылі.

Кінаіндустрыя Літвы прыцягвае замежнікаў у тым ліку і дзякуючы падатковым ільготам.

"Вельмі дзіўныя справы" — самы папулярны праект Netflix. Над чацвёртым сезонам будуць працаваць браты Мэт і Рос Дафер. Яны і рэжысёры, і прадусары, і сцэнарысты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.