Вы тут

TUT.by: у адстаўку пайшоў кіраўнік "Белдзяржхарчпрама"

Аляксандр Забела / sb.by

У адстаўку пайшоў кіраўнік дзяржаўнага канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Забела, паведамляе партал TUT.by, які спасылаецца на тры свае "інфармаваныя крыніцы". Забела напісаў заяву пасля таго, як на мінулым тыдні да яго ўзніклі пытанні ў сілавікоў. Ён патлумачыў калектыву, што прычына — карупцыя ў "крышталёўскім" холдынгу.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. На сайце "Белдзяржхарчпрама" дагэтуль кіраўніком пазначаны Аляксандр Забела. На гэтую пасаду ён быў прызначаны ў 2012 годзе.

З неафіцыйных крыніц паведамляецца пра адстаўку гендырэктара "Мінск Крышталь Груп".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.