Турак на “Мэрсэдэсе” з маскоўскімі нумарамі хацеў “дамовіцца” з мінскай ДАІ

Турак на “Мэрсэдэсе” з маскоўскімі нумарамі хацеў “дамовіцца” з мінскай ДАІ

Нецвярозага грамадзяніна Турцыі на “Мэрсэдэсе” з нумарамі Маскоўскай вобласці Расіі затрымалі супрацоўнікі мінскай ДАІ. Увечары 8 сакавіка мужчына бавіў час у адным з рэспектабельных сталічных рэстаранаў і ад’язджаў адтуль на машыне. У салоне таксама была дзяўчына, спадарожніца кіроўцы.

Патруль ДАІ спыніў машыну і папрасіў кіроўцу прайсці медыцынскую праверку. Прыбор паказаў, што ўтрыманне алкаголю ў яго арганізме перавышае гранічна дапушчальныя значэнні.

Кіроўца патлумачыў, што ўдзень выпіў піва, а сам стан ап’янення быў выкліканы энергетычнымі напоямі. Замежны госць спрабаваў “дамовіцца” з праваахоўнікамі, але ў яго нічога не атрымалася. Ён пакрыўдзіўся на даішнікаў і пытаўся, навошта яны з ім так абыходзяцца, піша Onliner.by

Яго спадарожніца не стала чакаць заканчэння разбіральніцтва і сышла. На кіроўцу склалі адміністратыўны пратакол, а машыну забралі на штрафстаянку.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі