Вы тут

"Трымаецца мужна": Віктар Бабарыка застаецца ў СІЗА КДБ да 18 снежня

Сілавікі пад дзвярыма штаба Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё

Віктар Бабарыка застаецца ў СІЗА КДБ да 18 снежня. Пра гэта паведамляе яго афіцыйны Тэлеграм-канал са спасылкай на TUT.by. Паводле слоў адваката Дзмітрыя Лаеўскага, законных падстаў для таго, каб утрымліваць Бабарыку пад вартай, "не было ні ў чэрвені, ні цяпер"

Лаеўскі звяртае ўвагу, што капіраванне артыкула кодэкса ў пастанову следчага не робіць законным гэтую пастанову.

Што тычыцца ўмоў, Бабарыка цяпер знаходзіцца "ў вельмі няпростай абстаноўцы"

"Але ён трымаецца мужна, — працягвае адвакат. — Нягледзячы ні на што, настроены змагацца".

Лаеўскі падкрэслівае, што абставін, за якія яго падабароннаму варта было б адчуваць віну, няма. Бабарыка перакананы ў правільнасці сваіх рашэнняў, адчувае падтрымку людзей, пры гэтым адчуваючы пачуццё нацыянальнага гонару за беларусаў.

Абарона абскардзіла чарговае падаўжэнне тэрміну зняволення, але дата пасяджэння пакуль невядомая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.