Тры гады за тры словы — мінчанку асудзілі за каментар пра сілавіка

Ірына Сташкевіч / фота з сацсетак
Ірына Сташкевіч / фота з сацсетак

Жыхарку Мінска Ірыну Сташкевіч асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за каментар, пакінуты ў інтэрнэце ў адрас супрацоўніка міліцыі. Пад фатаграфіяй былога міліцыянера Віталя Куляшова ў кастрычніку 2020 года яна пакінула запіс "ну і пыса".  Пра гэта расказваюць праваабаронцы. 

Справу разглядаў суд Ганцавіцкага раёна. Ён кваліфікаваў дзеянні жанчыны як абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 УК РБ).

Пацярпелы Куляшоў расказаў у судзе, што той каментар выклікаў у яго "перажыванні, у выніку чаго падняўся ціск, было вельмі некамфортна перад падначаленымі, што ў іх такі кіраўнік".  У выніку, паводле слоў Куляшова, ён не мог "належным чынам выканаць свае службовыя абавязкі".

Сваю віну Ірына Сташкевіч прызнала, але ў апошнім слове звярнулася да суддзі з просьбай: "За што тры гады? Я маці-адзіночка..."

Гэта ўжо трэці суд над Ірынай Сташкевіч. Падставамі для першых двух таксама былі каментары пра сілавікоў. Праваабаронцы таксама адзначаюць, што пацярпелы па апошняй справе Куляшоў на момант публікацыі каментара ўжо не працаваў у міліцыі. У чэрвені 2020 года ён, будучы начальнікам Ганцавіцкага РУУС, кіраваў сілавым затрыманнем удзельнікаў акцыі салідарнасці, а ў жніўні 2020-га яго знялі з пасады. Каментар жа пад яго фатаграфіяй у інтэрнэце Сташкевіч, нагадаем, пакінула ў кастрычніку.

Три года за три слова — минчанку осудили за комментарий о силовике
Былы начальнік Ганцавіцкага РАУС Віталь Куляшоў / "Ганцавіцкі час"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі