Trubetskoy выпусцілі кліп "Magister Bibendi"

Trubetskoy выпусцілі кліп "Magister Bibendi"

Гурт Trubetskoy 19 кастрычніка прадставіў кліп на загалоўную песню з будучага альбома "Magister Bibendi". У ім музыкі каманды з дапамогай магічнага рытуалу ажыўляюць мёртвую нявесту, пасля чаго яна танцуе стрып-дэнс. 

Па словах рэжысёра відэа Віталя Сідарука, "Magister Bibendi" — яго першы досвед кліпа з раскадроўкай, таму што дагэтуль яго ролікі ўяўлялі сабой "плынь свядомасці". Да таго ж, Сідарук, аматар 90-х, кажа, што здолеў зрабіць і ў гэтым відэа карцінку, як у амерыканскіх фільмах 90-х гадоў.

Дэбютны альбом "Трубяцкога" выйдзе 23 кастрычніка. Пасля гэтага гурт выправіцца ў тур па Беларусі, Украіне і Расіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі