Трое бразільцаў асуджаныя за паяданне бяздомнай жанчыны

Жыхар штату Пернамбука Жоржы да Сілвейра, яго жонка Ізабэл Пірэс і яго каханка Бруна да Сілва забілі бяздомную жанчыну і зрабілі з яе мяса піражкі. Затым яны прадалі іх сваім суседзям.

Усе трое прызналіся ў забойстве яшчэ дзвюх жанчын.

Паводле звестак следства, зламыснікі заваблівалі ахвяраў да сябе дадому абвесткамі аб пошуку няні.

Жоржы да Сілвейра на судзе назваў забойства жанчыны этапам “рытуалу ачышчэння”. Пры гэтым абвінавачаныя адмаўлялі паведамленні аб продажу піражкоў, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі