Трэнер Самсонава: “Напачатку 80-ых трэніроўкі праводзіліся ў агідных умовах!”

Трэнер Самсонава: “Напачатку 80-ых трэніроўкі праводзіліся ў агідных умовах!”

Алімпійскі паўфінал па настольным тэнісе. Беларус Уладзімір Самсонаў сустракаецца з кітайцам Чжанам Цзікэ. Еўрарадыё паглядзела гэты матч з першым трэнерам беларускага гульца, намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі настольнага тэніса Аляксандрам Пяткевічам і пагутарыла пра яго гульню, а таксама, як праходзілі трэніроўкі Самсонава ў 80-ыя.

Першы трэнер распавядае, што фізічнымі дадзенымі Уладзімір Самсонаў не вылучаўся — хіба толькі вышэйшым ростам. Самая яго яскравая адметнасць — добрая канцэнтрацыя і рэакцыя, а таксама здольнасць хутка вучыцца. Калі некаторых хлопцаў і дзяўчат пэўным элементам трэба было вучыць цягам некалькіх гадоў, Уладзімір навучаўся гэтаму за тыдзень. Ён прыйшоў у верасні 1983 года, а ўжо ў лістападзе гуляў на спаборніцтвах.

Трэнер Самсонава: “Напачатку 80-ых трэніроўкі праводзіліся ў агідных умовах!”
Глядзець на гульню Уладзіміра Самсонава прыйшлі ўсе, хто меў трэніроўкі ў “Беларускай федэрацыі настольнага тэніса”.
Трэнер Самсонава: “Напачатку 80-ых трэніроўкі праводзіліся ў агідных умовах!”
Перамогі Самсонава сустракаліся вельмі эмацыйна.
Трэнер Самсонава: “Напачатку 80-ых трэніроўкі праводзіліся ў агідных умовах!”

На пачатку 80-х гульцы ў настольны тэніс займаліся ў фае Палаца тэніса. Яго адмыслова пераабсталявалі для трэніровак.

“Умовы былі агідныя! Не проста кепскія, а агідныя. У той час, калі ён выйграў Кубак свету, меў срэбраныя медалі, прыязджалі замежнікі і пыталіся, ці сапрўды Самсонаў трэніраваўся тут. Калі ім адказвалі станоўча, яны не маглі паверыць. Але дзякуй Богу, што хоць гэтая зала была. І там можна было трэніравацца 24 гадзіны ў суткі”, — узгадвае Аляксандр Пяткевіч.

Тое, што Самсонаву 40 гадоў і ён дасягнуў такіх вышыняў на Алімпіядзе, гэта зусім не выпадковасць, тлумачыць трэнер. Раней, у 1970-ыя, 25-гадовых ужо спісвалі і бралі новых гульцоў. Цяпер самы росквіт спартсменаў у лёгкай атлетыцы адбываецца ў 25-35 гадоў. Прычына такога “старэння” спартсменаў у тым, што спорт стаў прафесіяй: цяпер людзі робяць гэтую справу якасна і аддаюцца ёй напоўніцу. Пяткевіч спадзяецца, што Самсонаў будзе займацца настольным тэнісам і да 45 гадоў.

Трэнер Самсонава: “Напачатку 80-ых трэніроўкі праводзіліся ў агідных умовах!”
Гледачы не стрымлівалі эмоцыяў і пры паразах Самсонава.
Трэнер Самсонава: “Напачатку 80-ых трэніроўкі праводзіліся ў агідных умовах!”
Першы трэнер Уладзіміра Самсонава Аляксандр Пяткевіч на апошніх хвілінах гульні.

Гульня скончылася паразай беларуса. Аляксандр Пяткевіч засмучаны такім вынікам свайго былога навучэнца. На яго думку, прычына няўдачы — траўма Самсонава. Спартоўцу баліць рабро. Ён гэта не афішуе, але відаць, што той актыўнасці, якая звычайна ўласцівая Уладзіміру ў гульні справа, няма. Ён больш гуляў за кошт сваіх тактычных хадоў. Шмат гуляў на блоку, шмат контратакаваў. І шмат мячоў выйграў у гульні злева.

“Пару сетаў маглі скласціся інакш. Калі ён вёў 10:7, 8:5, ён мог выправіць становішча ў свой бок. І тады б ён змог схіліць паядынак на сваю карысць”, — аналізуе Пяткевіч.

Але агулам супраціў быў някепскі, і выглядаў Самсонаў няблага. Кожны сет быў непрадказальным. За гэтую гульню можна паставіць упэўненую "сямёрку", лічыць трэнер.

Трэнер Самсонава: “Напачатку 80-ых трэніроўкі праводзіліся ў агідных умовах!”
Ужо ў сваім кабінеце Аляксандр Пяткевіч аналізуе гульню Самсонава.

Вынік наступнай гульні прадказаць складана. Па словах Аляксандра Пяткевіча, Самсонаў некалькі разоў гуляў з Мізутані і нават перамагаў яго. Але апошняя сустрэча была на карысць японца. Сапернік — стабільны гулец, які не робіць простых памылак.

“Але я перакананы, што Валодзя разумее: гэта ўсё ж яго апошнія Алімпійскія гульні. Ён будзе спрабаваць змагацца з усяе моцы. І будзем спадзявацца, што ў яго будуць шанцы згуляць на перамогу”, — не губляе спадзеву трэнер.

На яго думку, Мізутані менш тытулаваны і больш мяккі гулец, чым Чжан Цзікэ. Тут у Самсонава мусіць быць больш шанцаў, але разам з гэтым, з такім гульцом трэба самому згуляць больш магутна і агрэсіўна. Аднак вялікая колькасць памылак, уласцівая для актыўнай гульні, не дасць шмат шанцаў беларусу. І калі Мізутані будзе гуляць на ўтрыманне, шанцаў будзе нават менш, чым з Чжанам Цзікэ.

***

Матч за бронзу з японцам Дзю Мізутані Самсонаў у выніку таксама прайграў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі