Трэнер хакейнай зборнай Беларусі Уладзімір Бурэ перанес інсульт

Трэнер хакейнай зборнай Беларусі Уладзімір Бурэ перанес інсульт

Трэнер па фізпадрыхтоўцы хакейнай зборнай Беларусі 66-гадовы Уладзімір Бурэ перанес інсульт. Два тыдні таму спецыяліст быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і каля сутак знаходзіўся ў коме. Зараз яго стан палепшылася, але працягвае заставацца цяжкім, паведямлае "Прессбол".

"Уладзімір Бурэ перанес інсульт, яго стан цяжкі. Ці зможа ён вярнуцца да працы ў зборнай Беларусі, цяжка сказаць", — пракаментаваў сітуацыю для ТАСС генеральны сакратар Федэрацыі хакея Беларусі Яраслаў Заўгародні.

Уладзімір Бурэ працуе са зборнай Беларусі па хакеі з сакавіка 2015 года. Дагэтуль ён быў дарадцам прэзідэнта Кантынентальнай хакейнай лігі і віцэ-прэзідэнтам хакейнага клуба ЦСКА. У 2000 і 2003 гадах Уладзімір Бурэ як трэнер па фізпадрыхтоўцы выйграваў Кубак Стэнлі за "Нью-Джэрсі Дэвілз". У мінулым Бурэ — выдатны плывец, чатырохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў 1968 і 1972 гадоў.

Уладзімір Бурэ — бацька "Рускай ракеты" Паўла Бурэ і "Кішэннай ракеты" Валерыя Бурэ — хакеістаў, якія працяглы час выступалі ў Нацыянальнай хакейнай лізе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі