Трэнер БАТЭ даваў устаноўку на англійскай мове гульцу, а той яе не ведаў

Трэнер БАТЭ даваў устаноўку на англійскай мове гульцу, а той яе не ведаў

Капітан барысаўскага БАТЭ, найлепшы футбаліст Беларусі 2018 года Ігар Стасевіч у інтэрв'ю клубнаму сайту распавёў пра кур'ёзную гісторыю, якая здарылася ў час, калі галоўным трэнерам каманды быў Алег Дулуб. Звязаная яна з тым, як сербскі легіянер Аляксандр Філіпавіч ведае рускую і англійскую мовы.

"Усю перадсезонку і ў пачатку сезона Дулуб меў зносіны з камандай на дзвюх мовах, — распавядае Стасевіч. — Спачатку гаварыў на рускай, а потым усё паўтараў на англійскай. Спецыяльна для Сані Філіпавіча... Потым аказалася, што англійскай Філіпавіч наогул не ведае. Па-руску лепш гаворыць. Алег Анатольевіч быў не ў курсе і перакладаў. Саня сядзіць, маўчыць, нічога не разумее, а мы заходзімся ад смеху. Калі трэнер пра ўсё даведаўся, быў у шоку".

Алег Дулуб прапрацаваў у БАТЭ з 5 студзеня да 3 чэрвеня 2018-га, калі быў адпраўлены ў адстаўку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі