Трэці суд над ЛГБТ-актывісткай Вікай Біран не адбудзецца

Трэці суд над ЛГБТ-актывісткай Вікай Біран не адбудзецца

Cуд Ленінскага раёна Мінска спыніў адміністрацыйную справу на ЛГБТ-актывістку Віку Біран за фота з плакатам "Самі вы падробка" каля будынку КДБ. Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", гэта тлумачыцца сканчэннем тэрміну для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

Разгляда справы ў судзе адбыўся 30 ліпеня. Суддзя Марына Грамовіч устанавіла, што пратакол за "несанкцыянаваны пікет" на Віку Біран быў складзены 4 чэрвеня, у суд справа трапіла 27 ліпеня, а само правапарушэнне адбылося 24 траўня. Тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці скончыўся яшчэ 22 ліпеня. Таму справу проста спынілі. 

Нагадаем, што пасля гамафобных заяваў МУС і кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча дзяўчына сфатаграфавалася каля МУС, КДБ і Дома ўрада. Яна трымала ў руках плакат "Самі вы падробка". За гэта яе двойыч судзілі ў раённых судах Мінска, прызнаўшы вінаватай у правядзенні несанкцыяванага мерапрыемства. Агулам яе аштрафавалі на 735 рублёў (два штрафы па 15 базавых велічыняў). На краўдфандынгавай платформе "Талака" ёй у дапамогу сабралі больш за 900 рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі