"Транснафта" ў другім паўгоддзі 2017 года паставіць у Беларусь 15 млн тон нафты

"Транснафта" ў другім паўгоддзі 2017 года паставіць у Беларусь 15 млн тон нафты

У другім паўгоддзі 2017 года па трубаправодзе Расія паставіць у Беларусь 15 мільёнаў тон нафты. Пра гэта інфармуе vladtime.ru са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка кампаніі "Транснафта" Ігара Дзёміна.

Па яго словах, пасля правядзення планавых удакладненняў усіх тэхнічных магчымасцяў пастаўкі нафты складуць пяць мiльёнаў тон у квартал. Прадстаўнік расійскай кампаніі запэўніў, што дадатковы аб'ём 1 млн тон нафты ўжо зацверджаны для пераразмеркавання з іншых напрамкаў, а таксама для прапампоўкі ў Беларусь.

Дзёмін дадаў, што ў 2017 годзе індыкатыўны аб'ём усіх паставак будзе складаць 24 млн тон нафты.

Пра павелічэнне паставак нафты ў Беларусь да 24 мілн тон дамовіліся кіраўнікі дзяржаваў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пры сустрэчы 3 красавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі