"Транснафта" гатовая дапамагчы Беларусі рамантаваць нафтаправод

"Транснафта" гатовая дапамагчы Беларусі рамантаваць нафтаправод

Дэфекты на нафтаправодах у Беларусі не патрабуюць спыняць прапампоўку. А расійская кампанія "Транснафта" гатовая дапамагчы ў іх ліквідацыі. Пра гэта інфармуе TUT.by са словаў афіцыйнага прадстаўніка кампаніі Ігара Дзёміна.

Ён заявіў, што ў апошнія гады "Транснафта" пардыягнаставала дзве галіны нафтаправоду "Дружба". "У цэлым па выніках дыягностыкі стан нафтаправодаў прызнаны здавальняючым. Выяўленыя дэфекты не патрабуюць аварыйнага прыпынення для іх ліквідацыі. У выпадку неабходнасці "Транснафта" гатовая даць свае магчымасці для дапамогі ў ліквідацыі выяўленых дэфектаў нашым беларускім калегам", — дадаў Дзёмін.

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка прапанаваў перакрываць пры неабходнасці нафтаправоды на рамонт, не зважаючы на ​​транзіт расійскай нафты. Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка патлумачыў журналістам, што рамонт на нафтаправодзе быў патрэбны яшчэ паўтара года таму. 

Пазней галоўны інжынер ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Андрэй Вярыга распавёў, што плануецца капітальны рамонт пяці ўчасткаў нафтаправода "Дружба", ужо вядуцца праектныя працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі