Трамп пажартаваў: Можа, і нам варта паспрабаваць пажыццёвае прэзідэнцтва?

Трамп пажартаваў: Можа, і нам варта паспрабаваць пажыццёвае прэзідэнцтва?

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у жартаўлівым тоне назваў “выдатнай” адмену абмежаванняў на знаходжанне старшыні КНР Сі Цзіньпіна ва ўладзе. Амэрыканскі тэлеканал CNN даў аўдыёзапіс выказванняў прэзідэнта ЗША, зробленых у суботу на вячэры для яго прыхільнікаў у штаце Флорыда:

“Цяпер ён пажыццёвы прэзідэнт. Бачыце, яму ўдалося гэта зрабіць. Я лічу, што гэта выдатна. Можа, і нам калі-небудзь варта паспрабаваць?” — сказаў Трамп.

Трамп на вячэры са спонсарамі рэспубліканцаў шмат жартаваў, але пры гэтым ён агулам пазітыўна выказваўся пра кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна, перадае Радыё Свабода.

Прадстаўнік кампартыі Кітаю ў нядзелю пацьвердзіў, што ўжо праз тыдзень — 11 сакавіка — могуць быць разгледжаныя папраўкі да канстытуцыі краіны, у тым ліку і адмена абмежаванні ў два тэрміны для старшыні КНР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі