Топ-5: навіны 6 сакавіка

Топ-5: навіны 6 сакавіка

Улады Беларусі рыхтуюць змены ў "дэкрэт пра дармаедаў"

Улады Беларусі рыхтуюць змены ў "дэкрэт пра дармаедаў", але скасоўваць яго не збіраюцца. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук.

Паводле яго слоў, прапановы па магчымых зменах падрыхтуюць да сярэдзіны сакавіка. Над імі ўжо працуе рабочая група на чале з кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай.

Топ-5: навіны 6 сакавіка
Падчас вулічнай акцыі ў Брэсце 5 сакавіка 2017 года.

У Брэсце пасля "маршу недармаедаў" затрымалі пяцярых анархістаў. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад Аляксандры — дзяўчыны аднаго з затрыманых. Вядомыя іх імёны — гэта Андрэй Дзенюжкін, Аляксандр Казлянка, Дзмітрый Ляўчук, а таксама Руслан і Павел.

Дзяўчына распавяла, што міліцыянты затрымалі маладых людзей на выхадзе з грамадскага транспарту. У выніку 6 сакавіка анархістаў асудзілі на адміністрацыйны арышт.

Топ-5: навіны 6 сакавіка
Фота з архіву

З 1 студзеня  расійскі газ для Беларусі падаражэў амаль на 7% і цяпер каштуе 141 долар за тысячу кубаметраў. Гэта стала вядома з ліста кіраўніцтва Газпрама да міністра энергетыкі Расіі Аляксандра Новака.У лісце таксама змешчаныя тлумачэнні, чаму кошт на газ для Беларусі не можа быць такім, як у Расіі.

Топ-5: навіны 6 сакавіка
Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку — забойцам маладой пары на вуліцы Алібегава. Пракурор патрабаваў для мужчын смяротнае пакаранне, але суддзя вынес два пажыццёвыя прысуды.

Для Аліны Шульганавай, якую абвінавацілі ў арганізацыі злачынства, якое пацягнула смерць чалавека, пракурор прасіў 15 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Аднак суд вынес больш мяккі прысуд — у 12 гадоў калоніі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Андрэй Палуда.

Топ-5: навіны 6 сакавіка

Сёлета тарыфы на пасажырскія перавозкі ў нашай краіне павышаць не будуць. Пра гэта 6 сакавіка заявіў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак.

Чыноўнік паведаміў, што па выніках мінулага года акупнасць пасажырскіх перавозак у Беларусі склала 64%. Пры гэтым сёлета ў бюджэце закладзеная акупнасць у 65%. А гэта значыць, што ведамству трэба паменшыць выдаткі на транспарт. Такім чынам, гэта дазволіць цягам года не падымаць кошты на пасажырскія перавозкі.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі