Праезд у пасажырскім транспарце Беларусі не падаражае

Праезд у пасажырскім транспарце Беларусі не падаражае

У 2017 годзе тарыфы на пасажырскія перавозкі ў нашай краіне павышаць не плануецца. Пра гэта міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак заявіў на прэс-канферэнцыі 6 сакавіка.

Чыноўнік паведаміў, што па выніках мінулага года акупнасць пасажырскіх перавозак склала 64,2%. Сёлета ў бюджэце азкладзеная акупнасць у 65%. "Гэта значыць, нам трэба паменшыць выдаткі дзесьці на 0,8%. Я ўжо казаў пра вялікі комплекс мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці — яны якраз і накіраваныя на змяншэнне выдаткаў", — цытуе БЕЛТА словы Сівака. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі