Топ-10 удзельнікаў "Еўрабачання-2015" па версіі букмекераў

1. Італія: Il Volo – Grande Amore

Яшчэ не ведаючы, якая будзе песня, букмекеры ставяць Італію на першае месца менавіта праз гурт Il Volo

2. Эстонія: Elina Born & Stig Rästa – Goodbye to Yesterday

3. Фінляндыя: Pertti Kurikan Nimipäivät – Aina mun pitää

4. Прадстаўнік Швецыі будзе абраны шляхам нацыянальнага адбору, які складаецца з чатырох паўфіналаў, другога раўнда і фіналу конкурсу "Melodifestivalen 2015", арганізаваным шведскім нацыянальным ТБ "SVT". Фінал "Melodifestivalen 2015" пройдзе 14 сакавіка 2015. Усіх фіналістаў можна паглядзець па спасылцы

5. Аўстралія ўпершыню паедзе на Еўрабачанне. Прадстаўляючы ўдзельніка конкурсу ад Аўстраліі, вядучая канала SBS сказала: "Відавочна, мы з'яўляемся часткай Еўропы".

Прадставіць Аўстралію малады выканаўца Гай Себасцьян.

6. У Нарвегіі прадстаўнік будзе абраны шляхам нацыянальнага адбору, які складаецца з аднаго фіналу. Паглядзець усіх фіналістаў можна па спасылцы

7. Славенія: Maraaya – Here for You

8. Азербайджан на Еўрабачанні ў гэтым годзе можа прадставіць ў другі раз Эльнур Гусейнаў. Але пакуль гэта неафіцыйная інфармацыя. Прадстаўнік Азербайджана будзе абраны ў выніку правядзення ўнутранага адборачнага тура, заяўкі на ўдзел у якім прымаліся да 6 сакавіка. Імя прадстаўніка Азербайджана на конкурсе «Еўрабачанне-2015» і песня будуць названыя Грамадскім тэлебачаннем да 15 сакавіка.

9. Арменія: Genealogy – Don't deny

10. Латвія: Aminata Savadogo – Love Injected

Расію ставяць на 15-е месца. Краіну прадставіць Паліна Гагарына з песняй "A Million Voices"

Беларусь на 30-м месцы. Нашу краіну прадставіць дуэт Юзары і Маймуна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі