Толькі сто чалавек прызналіся МУС, што ў іх ёсць замежны ВНЖ

Па абноўленым законе пра грамадзянства паведамляць пра свой замежны ВНЖ трэба з 11 ліпеня / odessa-journal
Па абноўленым законе пра грамадзянства паведамляць пра свой замежны ВНЖ трэба з 11 ліпеня / odessa-journal

За 10 дзён усяго каля ста чалавек паведамілі ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС пра свой замежны пашпарт ці дазвол на жыхарства, піша Office Life.

Пакуль што зрабіць гэта можна ці асабіста, ці праз адзіны партал электронных паслуг. Хутка абяцаюць зрабіць форму, якую можна будзе запоўніць і адправіць па пошце.

Новая рэдакцыя закона “Пра грамадзянства Рэспублікі Беларусь" набыла моц 11 ліпеня.

Па гэтым законе ад беларусаў, якія маюць замежны дазвол на жыхарства ці дакументы на ільготы ў іншай дзяржаве (прыкладам, "карту паляка"), запатрабавалі паведаміць пра гэта. У МУС пераконваюць, што гэта спатрэбілася для выканання закона, што забараняе прымаць на дзяржслужбу і некаторыя іншыя пасады людзей, якія маюць замежнае грамадзянства ці дазвол на жыхарства.

Санкцыі за непаведамленне пакуль што не ўводзяцца. Але службоўцы не выключаюць увядзення такіх мер, калі беларусы будуць ігнараваць новыя нормы.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі