Толькі 42,8% наведвальнікаў беларускіх гасцініц — замежнікі

Толькі 42,8% наведвальнікаў беларускіх гасцініц — замежнікі

У 2015 годзе больш за палову наведвальнікаў беларускіх гасцініц — грамадзяне Беларусі. Пра гэта заяўляе кансультант дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Марына Масташова.

Па яе інфармацыі, летась, больш за палову людзей, якія спыняліся ў беларускіх гасцініцах (57,2%), былі грамадзянамі Беларусі. Усяго ў беларускіх гасцініцах у 2015 годзе пераначавалі 1,6 млн чалавек.

Паводле звестак Марыны Масташовай, у краіне набірае папулярнасць унутраны турызм. Так, колькасць арганізаваных турыстаў унутры краіны летась склала 91,5 тысяч чалавек (у 2014-м — 56,2 тыс.), экскурсантаў —745,2 тысяч (647,5 тысяч), перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі