Вы тут

Толькі 140 самазанятых беларусаў пагадзіліся плаціць унёскі ў "пенсійны фонд"

osh.by

Толькі 140 самазанятых беларусаў, якія працуюць без рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніцтва, пагадзіліся плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і такім чынам зарабляць сабе страхавы стаж для будучай пенсіі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы.

З гэтага года беларусы, якія працуюць без рэгістрацыі ІП, могуць добраахвотна плаціць унёскі ў ФСАН. Гэта людзі, занятыя рэпетытарствам і аказваюць парыкмахерскія і касметычныя паслугі, майстры па манікюры і педзікюры, а таксама некаторыя спецыялісты ў будаўніча-рамонтных працах.

Прадстаўнік Мінпрацы заяўляе, што праз недахоп страхавога стаху ў Беларусі сёння 3,5 тысячы чалавек атрымліваюць сацыяльную пенсію.