Амерыканскі часопіс Time ўключыў Святлану Ціханоўскую ў глабальны спіс 100 новых лідараў (TIME100 Next). Выданне мяркуе, што менавіта гэтыя людзі будуць "фармаваць будучыню". Некаторыя са спісу ўжо ўвайшлі ў гісторыю, іншыя знаходзяцца "на парозе гістарычных здзяйсненняў".
На сайце Time пра кожнага фігуранта спісу напісана калонка. Аўтарам тэксту пра Ціханоўскую з'яўляецца Хуан Гуайдо, лідар апазіцыі ў Венесуэле. "Святлана Ціханоўская — прыклад стойкасці і годнасці для ўсіх нас, хто змагаецца за дэмакратыю ў свеце", — піша ён. І нагадвае, што яна змагаецца за правядзенне ў Беларусі свабодных і справядлівых выбараў, за вызваленне палітвязняў. Гуайдо ўпэўнены, што Ціханоўская прывядзе беларускі народ да дэмакратыі і свабоды.
Святлане Ціханоўскай 38 гадоў. Яна вырашыла паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года пасля таго, як быў затрыманы і не дапушчаны да выбараў яе муж Сяргей Ціханоўскі. Ціханоўская неспадзявана стала лідарам апазіцыі. З мінулага года яна з дзецьмі знаходзіцца ў Літве, дзе працягвае палітычную дзейнасць.
Introducing the 2021 #TIME100Next, featuring 100 emerging leaders who are shaping the future of entertainment, health, politics, business and more https://t.co/2T0DWI9gZt pic.twitter.com/rIL4YgTxmE
— TIME (@TIME) February 17, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.