Тэрабарона Валыні просіць жыхароў уважліва сачыць за беларускай мяжой

Беспілотнік / Фота ілюстрацыйнае, pixabay
Беспілотнік / Фота ілюстрацыйнае, pixabay

Валынскія тэрабаронаўцы папрасілі мясцовых жыхароў дзяліцца з імі звесткамі пра беспілотнікі і любыя падазроныя дзеянні на памежжы, піша мясцовае выданне "Волинь".

"Інфармацыя павінна тычыцца падазроных дзеянняў і з'яваў, якія могуць уяўляць сабой патэнцыйную ваенную пагрозу. Асабліва гэта тычыцца памежных з Рэспублікай Беларуссю раёнаў Валынскай вобласці", — просяць у тэрабароне.

Там канстатуюць, што спробаў пранікнення з боку Беларусі беспілотнікаў зрабілася больш.

Раней у МУС Украіны казалі, што, паводле звестак выведкі, з боку Беларусі ва Украіну могуць заходзіць дыверсійна-выведвальныя групы. Яны могуць займацца аналізам транспартных зносінаў, вывучаць узровень абсталяванасці ўкраінскіх інжынерных збудаванняў, шукаць саўдзельнікаў сярод мясцовага насельніцтва.

Ці чакаюць ва Украіне поўнамаштабнага ўварвання з Беларусі?

МУС Украіны заяўляла, што ўлічвае найгоршыя сцэнары і таму рыхтуецца да больш актыўнай ролі Беларусі ў вайне. Аднак у Інстытуце вывучэння вайны заявілі, што Беларусь наўрад ці пойдзе на поўнамаштабнае далучэнне да вайны з Украінай. Па-першае, у беларускай арміі недастаткова для гэтага рэсурсаў. Па-другое, гэта можа паставіць пад пагрозу бяспеку ўнутры краіны, а гэта не патрэбнае Аляксандру Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі