Тэлеканал СТБ адсутнічае ў спісе афіцыйных партнёраў УЕФА

Пакуль незразумела, якая будзе трансляцыя футбола з Еўра: пірацкая ці афіцыйная

Пакуль незразумела, якая будзе трансляцыя футбола з Еўра: пірацкая ці афіцыйная / pixabay.com

Тэлеканал СТБ адсутнічае ў спісе афіцыйных партнёраў УЕФА па паказе матчаў чэмпіянату Еўропы 2024 года. "Трыбуна" звярнула ўвагу, што прэс-служба УЕФА апублікавала спіс тэлекампаній і краін, дзе будуць афіцыйныя трансляцыі. Там няма згадкі і прапагандысцкі тэлеканал, і пра Беларусь.

Напярэдадні СТБ сцвярджаў, што стаў "афіцыйным партнёрам па трансляцыі УЕФА чэмпіянату Еўропы па футболе-2024". Нібыта набыў права для трансляцыі матчаў, якія абяцае паказваць у жывым эфіры — на СТБ і "РТР-Беларусь" — з 14 чэрвеня, першага дня першынства Еўропы.

Еўрарадыё звярнулася да УЕФА з запытам патлумачыць сітуацыю. Там мы пазначылі, што СТБ — прапагандысцкі тэлеканал, які адкрыта падтрымлівае агрэсію Расіі ва Украіне. Мы апублікуем адказ, як толькі яго атрымаем.

Раней БТ планавала арганізаваць пірацкую трансляцыю (і Мінінфарм дазваляў зрабіць гэта без згоды УЕФА), але адмовілася ад такіх планаў. УЕФА за згаданае пірацтва прыгразіў санкцыямі ў дачыненні да АБФФ і беларускіх клубаў, і яны страцілі б фінансаванне. У траўні ў федэрацыі футбола казалі, што дзяржаўнае тэлебачанне трансляцый не плануе.

Яшчэ летась у РБ прынялі закон, які дапускае выкарыстанне без дазволу аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці праваўладальнікаў з краін, "якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні" супраць Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі