Вы тут

Тэлеканал "Беларусь-2" праз санкцыі страціць амерыканскія фільмы

У Беларусі не пакажуць замежныя спартовыя турніры і амерыканскія фільмы / pixabay.com

Тэлеканал "Беларусь-2" страціць амерыканскія фільмы, а "Беларусь-5" — частку спартовага вяшчання. Пра такія наступствы міжнародных санкцый паведаміў кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у інтэрв'ю газеце "Звязда".

"На Захадзе не хочуць, каб жыхары Беларусі глядзелі еўрапейскі футбол? Яны будуць глядзець айчынны і расійскі футбол, будуць слухаць нашы гімны і глядзець на нашы сцягі. Будуць бліжэй да сваёй краіны і нашых саюзнікаў", — пафасна заявіў Эйсмант. 

Ён лічыць, што ў Беларусі неабходна "ствараць суверэнны інтэрнэт. Дорага, складана, але неабходна. Нельга выйграць інфармацыйную вайну, знаходзячыся на платформе праціўніка". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.