ТБМ просіць арганізаваць жывую трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі Алексіевіч
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны просіць старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку арганізаваць жывую тэле- і радыётрансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларусцы Святлане Алексіевіч. Ліст падпісаў старшыня арганізацыі Алег Трусаў. Урачыстая цырымонія пройдзе 10 снежня ў Стакгольме.
Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка крытычна выказаўся пра Святлану Алексіевіч (гл. відэа). Нібыта, яна, не паспеўшы атрымаць прэмію, ужо паспела ў замежжы выліць "цэбар бруду" на нашу краіну.
Фота: ria.ru і naviny.by