Тайвань забароніць экспарт у Беларусь нітрацэлюлозы, каб з яе не рабілі порах

Тайвань

Тайвань / tourdom.ru

Урад Тайваня забароніць экспарт нітрацэлюлознай прадукцыі ў Расію і Беларусь, каб не дапусціць яе выкарыстання ў вытворчасці расійскай зброі. Забарона набудзе сілу з 14 чэрвеня, піша РБК-Украіна са спасылкай на Central News Agency.

Нітрацэлюлоза — ключавы элемент бяздымнага пораху, яе выкарыстоўваюць у вытворчасці боепрыпасаў. Але ёсць ў нітрацэлюлозы і мірнае прызначэнне. Прыкладам, яна патрэбная ў вытворчасці клею для металаў, дрэва, скуры. А яшчэ з яе можна атрымаць калодый, што выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Раней Тайвань кантраляваў толькі экспарт нітрацэлюлозы з утрыманнем азоту звыш 12,2%. Але цяпер пад кантроль трапіць і нітрацэлюлоза з утрыманнем азоту 12,2% (яна таксама можа ўзрывацца, але сіла выбуху слабейшая). Задача ў тым, каб не пакінуць шанса вайсковай прамысловасці выкарыстаць нітрацэлюлозу ў сваіх мэтах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі