"Тарпеда-БелАЗ" займае 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

Тарпеда-БелАЗ

Тарпеда-БелАЗ / sport5.by

"Тарпеда-БелАЗ" займае 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. Жодзінцы прайгралі ў апошнім туры, але іх галоўныя канкурэнты таксама прайгралі.

Сярод іх быў БАТЭ, які сёння прапусціў аж тры галы ад салігорскага "Шахцёра", не забіўшы ніводнага ў адказ. Упершыню за апошнія 18 гадоў клуб з Барысава застаўся па-за тройкай прызёраў. Сыйшла эпоха!

Таксама сёння вызначыўся яшчэ адзін клуб, які пакідае вышэйшую лігу. Ім стала бабруйская "Белшына". "Энергетык-БДУ" захоўвае шансы зачапіцца за "вышку" — "студэнты" будуць гуляць стыкавыя матчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі