Тамографы "ад Гуцарыева" паставяць у васьмі мінскіх паліклініках

Камп'ютарны тамограф / potokmedia.ru​
Камп'ютарны тамограф / potokmedia.ru​

У жніўні ў васьмі мінскіх паліклініках усталююць камп'ютарныя тамографы, пра пастаўку якіх у канцы красавіка Аляксандр Лукашэнка па тэлефоне папрасіў расійскага бізнесоўца Міхаіла Гуцарыева. Пра гэта са спасылкай на намесніцу старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Таццяну Саламонаваму піша агенцтва "Мінск-Навіны" 

Тамографы ўсталююць у:

- 4-й гарадской паліклініцы (Цэнтральны раён);
- 14-й цэнтральнай раённай паліклініцы (Партызанскі раён);
- 19-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклініцы (Першамайскі раён);
- 21-й цэнтральнай паліклініцы (Заводскі раён);
- 23-й гарадской паліклініцы (Ленінскі раён);
- 25-й цэнтральнай раённай паліклініцы (Маскоўскі раён)
- 26-й гарадской паліклініцы (Фрунзенскі раён)
- 34-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклініцы (Савецкі раён).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі