Талаковы эфір. Як сабраць 1250 рублёў і пазбавіць беларусаў страху перад ваўкамі

Талаковы эфір. Як сабраць 1250 рублёў і пазбавіць беларусаў страху перад ваўкамі

Прымаўка “Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць” з’явілася не на пустым месцы. Мы баімся таго, чаго не разумеем альбо не ведаем. Напрыклад, ваўкоў. Ваўкі не беспадстаўна ўспрымаюцца намі выключна як пагроза. Зойдзеш у лес, і пагроза гэтая ў выглядзе зубастага ваўка мроіцца за кожным дрэвам.

А вось грузінскі заолаг Ясон Бадрыдзе два гады пражыў у воўчай зграі. Каб даведацца, як навучыцца разумець ваўкоў і перастаць іх баяцца, Грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і праект vouk.by распачалі краўдфандынгавую кампанію на сайце “Талака” па зборы сродкаў на арганізацыю сустрэчы з Ясонам Бадрыдзе.

На дадзены момант сабрана 47% ад неабходных 1250 рублёў. Да завяршэння кампаніі застаецца 25 дзён. Сустрэчу з Ясонам Бадрыдзе плануецца правесці 8 лютага.

15 студзеня ў студыі Еўрарадыё была кіраўніца праекта па арганізацыі сустрэчы з Ясонам Бадрыдзе Лізавета Шалай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі