“Талаковы эфір”: як сабраць 3260 рублёў на пошукі Паўночнай Атлантыды

“Талаковы эфір”: як сабраць 3260 рублёў на пошукі Паўночнай Атлантыды

Археалагічная экспедыцыя Акадэміі навук Беларусі, якая даследуе стаянку неаліту і бронзавага веку “Асавец 2”, шукае валанцёраў і спонсарскую падтрымку. Рук на раскопе не хапае, таму кіраўнік экспедыцыі Максім Чарняўскі вырашыў прапанаваць удзел у экспедыцыі ўсім ахвочым.

Раскопкі адбываюцца ў маляўнічым месцы. Ды і ўвогуле ад гэтай справы вее рамантыкай і прыгодамі Індыяны Джонса. Таму недахопу ў ахвочых няма. Але на арганізацыю ўдзелу валанцёраў у раскопках патрэбныя 3260 рублёў. Сабраць іх археолаг плануе з дапамогай краўд-кампаніі на сайце “Талака”.

Як праходзяць археалагічныя раскопкі, што чакае валанцёраў, на якія знаходкі спадзяецца экспедыцыя, куды пойдуць сабраныя на “Талацэ” грошы? Пра гэта гутарым з археолагам Максімам Чарняўскім. Да нас далучыцца Аляксей Капралаў — калісьці хлопец сам удзельнічаў у раскопках, а зараз распрацоўвае сайт для пошуку археалагічных валанцёраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі