Вы тут

"Талаковы эфір": як сабраць 10 тысяч рублёў на Беларускі форум перакладчыкаў

Юлія Цімашэнка / Facebook

Беларускім перакладчыкам не хапае адкрытай платформы, каб абмяркоўваць актуальныя пытанні прафесіі. Таму штогод яны праводзяць у Мінску форум перакладчыкаў. Сёлета ён пройдзе трэці раз (тут можна паглядзець праграму), а грошы на яго арганізацыю ўжо другі раз збіраюцца праз краўд-платформу "Талака".

Пра што будуць размаўляць паміж сабой перакладчыкі і куды пойдуць сабраныя талакой сродкі? Абмяркуем гэта ў "Талаковым эфіры" з каардынатаркай краўд-кампаніі Юліяй Цімашэнка.