Вы тут

MolaTalk: як сабраць 6569 рублёў на "Бананавы фургон"

"Бананавы фургон" / MolaMola

28 студзеня Еўрарадыё і краўд-платформа MolaMola запускаюць новую праграму — MolaTalk. Мы будзем распавядаць пра людзей, якія хочуць змяніць свет да лепшага — і шукаюць сродкі і аднадумцаў праз краўдфандынг.

Сёння ў нас пілотны выпуск, а ў ім Анастасія Шэйбак з ініцыятывы "Бананавы фургон". Гэта сацыяльны сервіс, які збірае непатрэбныя рэчы гараджан і перадае іх тым, каму яны патрэбныя. Каманда збірае грошы на сапраўдны фургон: трэба 6569 рублёў, а сабрана пакуль менш за 10%. Дапаможам разам?

Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.