Вы тут

"Талаковы эфір": як сабраць 5 тысяч рублёў на "Кожнага беларуса"

Людзі часта не звяртаюць увагі на развіццё хвароб на скуры. Такія новаўтварэнні, як барадаўкі і радзімкі, шмат хто папросту ігнаруе. Але чым больш позняя стадыя захворвання — тым складаней, даўжэй і даражэй пасля каштуе лячэнне.

Каб павысіць адсотак людзей, якія выяўляюць хваробы скуры на ранніх стадыях, каманда Кірыла Атстарава распрацавала мабільную праграму Skinive. Прыкладанне аналізуе дасланыя яму здымкі скуры і падказвае, ці варта звяртацца да спецыяліста. А можа нават сама запісаць на прыём. Але як папулярызаваць яе?

Для гэтага распрацоўшчыкі Skinive запусцілі на сайце "Талака" краўд-кампанію "Кожны беларус". Гэта нашмат больш, чым проста збор сродкаў: тут і лікбез, і ненавязлівая дыягностыка, і кампанія ў сацсетках! І толькі потым — грошы. Як гэта ўсё працуе? Пра гэта ў сённяшнім "Талаковым эфіры" расказвае рухавік праекта Юрый Яўстратчык.